Преемственность учреждения дошкольного образования и первой ступени общего среднего образования

Долгиновская средняя школа имени В.И.Слободчикова

Гісторыя і сучаснасць

Даўгінаўская сярэдняя школа была заснавана ў 1862 годзе ў маляўнічым куточку, некалі вядомым гандлёвым мястэчку Даўгінава, які злучаўся Даўгінаўскім трактам з буйным горадам Вялікага княства Літоўскага – Менскам.

Даўгінаўскі тракт – гэта своеасаблівы беларускі Парнас, з якім звязаны імёны пачынальнікаў беларускай літаратуры Ядвігіна Ш., Янкі Купалы, Змітрака Бядулі, Тамаша Зана, кампазітара Фларыяна Міладоўскага.

Знаёмы гэты мне шлях родны, –

Даўгінаўскі вядомы шлях!

Які нёс годных і нягодных

На векавых сваіх плячах…

Так пісаў Янка Купала ў сваім вершы “Па Даўгінаўскім гасцінцы”. З той сівой мінуўшчыны прайшло шмат гадоў.

З 2008 года Даўгінаўская школа прымае вучняў і педагогаў рэарганізаваных устаноў адукацыі Даўгінаўскага сельсавета:

2008 год–37 вучняў і 6 педагогаў  Язненскай школы,

2011 год–21 вучань і 4 педагогі Мільчанскай школы,

2015 год–15  вучняў  і 2 педагогі  Бубнаўскай школы,

2017 год – 17 вучняў  і 2 педагогі  Пагосцкай школы.

Мікрараён школы ўключае 11 населеных пунктаў Даўгінаўскага сельсавета, палова вучняў падвозіцца на заняткі 2 школьнымі аўтобусамі.

У  цэнтры ўвагі педагогаў – навучанне, выхаванне і развіццё асобы дзіцяці ў адпаведнасці з яго магчымасцямі і здольнасцямі. “Следам за сонцам” – так вучні Даўгінаўскай СШ пад кіраўніцтвам настаўнікаў пазнаюць жыццё і сусвет, і гэта адлюстравана ў эмблеме.

АСНОЎНАЯ ПРАБЛЕМА

Стварэнне аптымальных умоў для засваення навучэнцамі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, развіцця  пачуцця любові і павагі да сваёй Радзімы, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, адказнасці і гатоўнасці дзейнічаць на карысць сваёй Айчыны, сродкамі рэалізацыі гадавога плана.

АДЗІНАЯ МЕТАДЫЧНАЯ ТЭМА

«Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе».

 

АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ

   1.   Ажыццяўляць адукацыйны працэс з актыўным выкарыстаннем выхаваўчага патэнцыялу вучэбных прадметаў для фарміравання ў навучэнцаў духоўна-маральных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці, працавітасці на вучэбных, факультатыўных занятках і ў пазавучэбны час.

 

  1. Стварыць аптымальныя ўмовы для рэалізацыі здольнасцей высокаматываваных навучэнцаў праз павышэнне рэзультатыўнасці іх  ўдзелу ў прадметных алімпіядах і конкурсах рознага накірунку.

 

  1. Павысіць прафесійную кампетэнтнасць настаўнікаў па выкарыстанні тэхналогіі візуалізацыі вучэбнай інфармацыі ў сучасным адукацыйным працэсе.

 

  1. Удасканальваць якасць карэкцыйнай работы з навучэнцамі з АПФР з улікам фарміравання гатоўнасці ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу да рэалізацыі ідэй інклюзіі.

 

  1. Фарміраваць гатоўнасць навучэнцаў да свядомага выбару сферы працоўнай дзейнасці, умення суадносіць свае інтарэсы і здольнасці з патрабаваннямі, якія вылучаюцца абранай сферай.

 

  1. Ажыццяўляць работу па мадэрнізацыі і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі  за кошт прыцягнення розных крыніц фінансавання.

СТРУКТУРА АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

Ва ўстанове адукацыі працуе 11 класаў:
 І ступень навучання – 4,
 І І ступень навучання – 5,
 І І І ступень навучання – 2.

Створаны ўмовы для навучання і выхавання вучняў: маецца камп'ютарны клас, краязнаўчы музей "Родныя вытокі", вучэбная майстэрня, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба, спартыўная і актавая залы, стадыён, інтэграваная бібліятэка. У адукацыйным працэсе задзейнічаны новы камп'ютарны клас 12+1,  2 мультымедыйныя ўстаноўкі, 3 мультыборды, персанальныя камп'ютары ў вучэбных кабінетах.

Дзейнасць школы немагчыма ўявіць без удзелу законных прадстаўнікоў вучняў і шырокай грамадскасці. Дзейнічае апякунскі савет.  Школа цесна супрацоўнічае з мясцовым Домам культуры, школай мастацтваў, дзіцячым садам, Даўгінаўскім сельскім  выканаўчым камітэтам, базавай гаспадаркай ААТ “Даўгінава”, каталіцкім і праваслаўным храмамі  аг.Даўгінава.

ПЕДАГАГІЧНЫ КАЛЕКТЫЎ

Уключае 25 чалавек. 

Гэта тыя, хто лічыць сябе навечна выкліканым да вучнёўскай дошкі…