Играем - историю, традиции страны изучаем: познавательная игротека

БЕЛАРУСКIЯ САЙТЫ ДЛЯ ДАШКАЛЯТ

"Вясёлка" – часопiс для дзяцей i iх бацькоў

 

http://www.veselka.by/

"Буся" – чытанка-маляванка для дашкольнікаў

 

http://www.veselka.by/?page_id=4543

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ

Праект «Народныя казкі для дзетак» - iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.

 

http://kazki.unicef.by/

Вершы

Вершы.ru – нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.

 

http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei

Казкi беларускiя

Гэты сайт прысвечаны беларускім казкам для малых і дарослых, але і не толькі. Усе дзеткі любяць казкі, вершы, мульцікі, гульні. Усе дзеткі, безумоўна, маюць на гэта права. Беларуская і беларускамоўная культуры цяпер падзелены, але гэта не нашая віна і не наша доля, таму мы запрашаем вас паспрыяць, каб гэткая “няправільная” сітуацыя паступова змянілася! Нам не важна, на якой мове вы размаўляеце па жыцці ці з якімі памылкамі вы пішаце па-беларуску. Нам важна ваша жаданне прачытаць свайму дзіцяці беларускую казку на роднай мове, і менавіта гэта аб’ядноўвае ўсіх наведвальнікаў гэтага сайту!"

 

http://kazki.by/

Сеціўная мясьціна для дзетак-беларусаў

 

http://www.dziacinstva.net/

Нашыя дзеткі

Вельмi цiкавы партал для бацькоў – беларусаў. Парады і публікацыі на тэмы выхавання, бібліятэка дзіцячай беларускай літаратуры, мультымедыйныя матэрыялы і інш.

http://www.dzietki.org

 

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА. З прапановай увесці такі дзень выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, загінулі пяць студэнтаў. Трэба адзначыць, што сярод 25 суаўтараў рэзалюцыі ЮНЕСКА аб гэтым свяце была і Беларусь.

Сёння у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы.

Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

Няхай сёння родная мова моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць. Сярод якіх, на жаль, знаходзіцца і наша мова.

Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

Будзь жа разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. І не саромейся недасканалай гаворкі. Мова – жывая існасць, якая жыве там, дзе ёсць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на «трасянцы», а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. А дзеля пачатку дастаткова зусім мала – проста паспрабаваць адзіны дзень у год, напрыклад, 21 лютага, з калегамі, сябрамі, роднымі, размаўляць па-беларуску.

“Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова”. Змітрок Бядуля

СЛОВА ДА БАЦЬКОў

Чалавеку трэба шмат чаго ведаць. Трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы. Трэба ведаць казкі свае і казкі іншых народаў. Трэба ведаць танцы свае і танцы іншых народаў.

Але безумоўна, найлепш і найперш трэба ведаць усё роднае. Нам з вамі трэба ведаць найлепш усё беларускае.

І ў першую чаргу кожны человек павінен ведаць сваю мову, умець спяваць свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы. Кожны чалавек павінен ведаць прыказкі свайго народа. Кожны чалавек павінен ведаць, як святкавалі спрадвеку святы ў нашым краі.

А як нам лепш вывучыць беларускую мову? Трэба слухаць і гаварыць з тымі, хто ведае яе. Трэба слухаць радыёперадачы і глядзець тэлеперадачы на беларускай мове. А таксама вучыць размаўляць і сваіх дзяцей на роднай мове. Трэба чытаць ім казкі і вершы на беларускай мове. Трэба глядзець з імі разам беларускую калыханку.

Мы павінны вучыць сваіх дзяцей разумець і любіць сваю родную мову!

“Сцяжынка” / Л.С. Марціновіч

ГУЧЫ РОДНАЯ МОВА

Чалавечая мова – гэта, як вялiкi стары таямнiчы бор, поўны жыцця, поўны звонкiх спеваў, нязнаных вясёлых i страшных шэптаў, поўны радасцi і смутку. Услухайцеся ў родную мову! I вы пачуеце словы моцныя i велiчныя, як дубы, што ўзносяцца ў неба, ёсць словы вясёлыя, як песня сонца, ёсць словы, якiя звоняць нiбы жураўлiкi ў небе, альбо скардзяцца, як енк. Паглядзiце, як гэта цiкава: некаторыя словы самiм сваiм гучаннем як бы пераймаюцъ тое, што выказваюць, напрыклад: рык, гром, свiст, гук.

Раскрыць дзецям прыгажосць роднай мовы, паказаць яе мiлагучнасць - адзiн са шляхаў выхавання любвi да сваей Радзiмы. Дык будзем з замiлаваннем услухоўвацца ў нашу мову, разам вучыцца мове, далучацца да невычэрпных крынiц беларускай лiтаратуры, мастацтва, гiсторыі роднага краю. Неабходна старацца як найлепш карыстацца роднай мовай, з павагай адносiцца да яе, прывiваць любоў i пашану да мовы Бацькаўшчыны нашым дзецям.

Хацелася б, паважаныя бацькi, каб нашым дзецям прывiвалася пашана да роднай мовы як у садку, так i дома. У кожнай беларускай сям’i павiнны быць часопiсы, кнiгi для дзяцей на роднай мове. Выхаванне дзяцей павiнна грунтавацца на роднай  гiсторыi, на родным фальклоры, на родных традыцыях. Як мага больш чытайце дзецям апавяданняў, казак; вучыце вершы, прыказкi, пашырайце слоўнiкавы   запас.

У нас ёсць надзея, што з вашага боку мы сустрэнем аднадумцаў, падтрымку i дапамогу.

Не знiшчым мы, не страцiм, не загубiм

Сваiх лугоў, сваіх азёр, сваiх лясоў.

I родны край, i мову не разлюбiм.

У кожным сэрцы гэты дзеяслоў.

В. Гардзей

поделиться в: